Знайсці
10.11.2022 / 11:38РусŁacБел

Synevo сыходзіць з Беларусі

Здзелка па продажы холдынгам Medicover доляў у кампаніях «Сінэва» і «Нерухомасць Усход», як чакаецца, будзе закрыта ў IV квартале 2022 года. Пра гэта піша Office Life са спасылкай на справаздачу кампаніі.

Фота: Office Life

Беларускія актывы сама Medicover ацэньвае ў €14,5 млн. Выручка холдынга ў Беларусі склала ў мінулым годзе €21,7 млн., за дзевяць месяцаў гэтага года — €15,3 млн.

У справаздачы ўдакладняецца, што здзелка падлягае «звычайнай ухвале рэгулюючых органаў» — «Сінэва» і «Нерухомасць Усход» не ўваходзяць у спіс кампаній, для якіх уведзена забарона на адчужэнне доляў замежнымі ўласнікамі.

Synevo — самая буйная на сённяшні дзень дыягнастычная сетка Беларусі, у якую ўваходзяць лабараторыя і каля 60 пунктаў здачы аналізаў у 25 гарадах краіны. У ёй працуе больш за 500 супрацоўнікаў. Першы дыягнастычны цэнтр адкрыўся ў Мінску ў 2009 годзе.

Уладальнікам сеткі і брэнда зʼяўляецца шведскі холдынг Medicover, якому належаць медцэнтры і лабараторыі ў Польшчы, Нямеччыне, Румыніі, Украіне, Грузіі, Малдове, Сербіі і Балгарыі. Заснавальнікам Medicover зʼяўляецца Ёнас аф Ёкнік, вядомы беларусам па сваім іншым праекце — Oriflame. Яго наследнікі кантралююць Medicover праз Celox Holding.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера