Знайсці
10.11.2022 / 15:571РусŁacБел

Барэль заклікаў пераабсталяваць інфраструктуру ЕС для хуткіх перавозак ваеннай тэхнікі на Усход

Аўтамабільную і чыгуначную інфраструктуру Еўрасаюза неабходна пераабсталяваць для хуткіх перавозак ваеннай тэхнікі і сіл у рамках Саюза. Аб гэтым заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Паводле яго слоў, «асяроддзе бяспекі ў Еўропе зведала істотныя змены», і Еўрасаюзу неабходна адаптаваць абаронную палітыку да новых умоў.

«Мы павінны адаптаваць нашу сістэму мабільнасці для нашых войскаў, каб мы маглі хутка транспартаваць і разгортваць нашы ваенныя магчымасці», — сказаў Барэль.

Ён таксама падкрэсліў, што магчымасць хутка перавезці сілы з адной часткі ЕС у іншую, у асноўным з захаду на ўсход, з'яўляецца «крытычна важнай» для абароны ЕС.

Паводле яго слоў, Еўрасаюз падключыць Балканы, Малдову і Украіну да праектаў па павелічэнні ваеннай мабільнасці для хуткага разгортвання баявых сіл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
4
Беня/адказаць/
10.11.2022
Все старые партократы едины в своем суицидальном желании унести всех с собой.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930