Знайсці
10.11.2022 / 16:373РусŁacБел

З Акадэміі навук звальняюць тых, каго затрымалі лукашысты

Яшчэ перад доўгімі лістападаўскімі выхаднымі ў Прэзідыум Акадэміі навук выклікалі дырэктараў інстытутаў і сказалі звольніць тых, хто пасля нядаўняй «аблавы» апынуўся на «сутках», — распавяла крыніца «Зеркала».

Сяргей Гаранін

Сярод звольненых, навуковец Сяргей Гаранін, які правёў дзесяць сутак на Акрэсціна.

Як паведамлялася раней, падчас «аблавы» ў Акадэміі навук, што адбылася ў канцы кастрычніка, былі дапытаныя больш за 40 чалавек.

— Наколькі мне вядома, размаўлялі з тымі, хто знаходзіўся ў чаце навукоўцаў супраць гвалту. Прымушалі паказваць тэлефоны, перапіскі, падпіскі, фатаграфіі, — распавёў відавочца.

Паводле яго звестак, забралі некалькі чалавек (хутчэй за ўсё пяць), «у каго нешта не спадабалася ў тэлефоне». На «сутках» паводле арт. 19.1 КаАП тады апынуліся яшчэ мінімум двое навукоўцаў.

Адзін з іх — кандыдат фізіка-матэматычных навук з Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, другі — малодшы навуковы супрацоўнік Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН.

«Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу». Мовазнаўца Гаранін напісаў пра свае суткі на Акрэсціна

Арыштаваныя 71-гадовы членкар Акадэміі навук і яго жонка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Оруэлл/адказаць/
10.11.2022
Скотный двор, должен оставаться скотным двором, даже, если, он организован в "академии наук" лукашенко.
 Да и быть не может иначе, если глава скотного двора "академии наук" лукашенко, рассказывает про разработку вакцины от ковида с учётом генетических особенностей белорусов и в таблетированной форме.
 В "академии наук" луккшенко нет места науке. Там есть место подхалимажу, интриганству, раболепию, ханжеству и антинаучности, которую выдают за науку в угоду руководителю  странового, скотного двора.
 В страновом, скотном дворе беззаконие возведено в ранг закона, зло стало добром, наука превращена в антинауку и всё только для того, чтобы лукашенко не разжал синие пальцы....
0
Per aspera /адказаць/
11.11.2022
Аблавы і звальненні ў Акадэміі навук - гэта тая апошняя мяжа, якая: Вызначае, што навукі у сучаснай Беларусі няма. Кажа, што сучасная Ноч расстраляных/ пасаджаных лекараў, выкладчыкаў, студэнтаў і навукоўцаў - вось яна, як было у 1937 годзе. Ну і слушна - Акадэмія ператворана у скотны двор. Але усе роўна... Жыве Беларусь!
0
Мінак/адказаць/
12.11.2022
Рэжыму не трэба мазгі, яму трэба рабы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера