Знайсці
10.11.2022 / 19:032РусŁacБел

Каманда Навальнага выпусціла расследаванне «Як Суравікін зарабляе на вайне»

Лесапрамысловае прадпрыемства са Свярдлоўскай вобласці, звязанае з жонкай генерала Сяргея Суравікіна, атрымлівала грошы ад кампаніі па здабычы фасфатаў у Сірыі, звязанай з сябрам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Генадзем Цімчанкам. Пра гэта гаворыцца ў новым расследаванні каманды апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Сяргей Суравікін — камандуючы расійскай групоўкай ва Украіне, які раней камандаваў войскамі Расіі у Сірыі. Яго жонка Ганна Суравікіна ў сярэдзіне 2000-х стала сузаснавальніцай фірмы «Аргус СФК». Бізнэс-партнёрам жонкі генерала была Анастасія Мішарына — дачка намесніка міністра транспарту Расіі, які пазней стаў губернатарам Свярдлоўскай вобласці.

У 2011 годзе Леанід Волкаў — адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Навальнага, які на той момант быў дэпутатам гарадской думы Екацерынбурга, — абвінаваціў «Аргус СФК» у незаконным атрыманні льгот; пазней суд запатрабаваў абвергнуць гэтыя заявы.

Як паведамляе каманда Навальнага, фірма «Аргус СФК» працягвае працаваць дагэтуль, хоць у яе змяніліся ўласнікі. Як мінімум з 2018 года «Аргус СФК» была стратнай.

Структуры Цімчанкі пачалі аднаўляць здабычу на радовішчах фасфатаў Эш-Шаркія і Хнейфіс летам 2017 года. У снежні таго ж года Суравікін, які быў камандуючым расійскімі войскамі ў Сірыі, асабіста дакладваў прэзідэнту Расіі аб вызваленні двух радовішчаў фасфатных руд. Каманда Навальнага мяркуе, што расійскія вайскоўцы таксама бралі ўдзел у забеспячэнні бяспечнага вывазу фасфатаў з Сірыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13
0
рабы на галерах/адказаць/
10.11.2022
Очередной путинский олигарх-миллиардер. Там вся верхушка такая - от бункерного пахана, министров и до районных администраций - каждый сидит на какой-нибудь сфере, на трубе, пилит бюджеты, ворует и набивает себе карманы. В то время как простые жители последний х*р без соли доедают - более 22 млн до сих пор живут за чертой бедности. Но удивляет другое - находятся же дураки, которые готовы ехать на войну ради путина, его олигархов и наворованных ими миллиардов?!
0
Сирожа/адказаць/
11.11.2022
Нагадвае Шалтая-Балтая
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930