Знайсці
10.11.2022 / 22:105РусŁacБел

Жыхары вызваленых вёсак са слязамі на вачах сустракаюць украінскую армію ШМАТ ВІДЭА

Украінскія вайскоўцы вызваляюць акупаваныя пасёлкі на Херсоншчыне. Удзячныя жыхары са слязамі на вачах і абдымкамі сустракаюць вызваліцеляў.

Менавіта ўкраінскія вайскоўцы першымі чуюць праўду пра захопнікаў і іх злачынствы на акупаваных тэрыторыях. Мясцовыя абдымаюць вайскоўцаў і не вераць, што жахі акупацыі скончыліся. У сеціве ўжо з'яўляюцца першыя відэа з вызваленых пасёлкаў.

На відэа жыхары вёсак і пасёлкаў не стрымліваюць эмоцый і слоў. Расказваюць, што давялося перажыць нямала. Акупанты не шкадавалі агню і знішчалі пасёлкі. У выніку — разбураныя дамы, страчаныя жыцці, паламаны лёс.

Украінскія вайскоўцы просяць людзей некаторы час яшчэ пасядзець у сховішчы.

На што мясцовыя ім адказваюць: «Нічога — мы ўжо столькі нацярпеліся».

«Сыночкі, дзякуй вам», — гавораць людзі.

Жыхары цалуюць і абдымаюць воінаў. А таксама расказваюць пра зверствы, якія тварылі расіяне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
122
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0
3
Чаркашкварка/адказаць/
11.11.2022
Мо хоць украiнская армiя вызвалiць бесхрыбетнiкаў?
2
American/адказаць/
11.11.2022
руские будут прокляты во все времена за их преступления. Слава Украине!
22
Справка/адказаць/
11.11.2022
Постановочные кадры киностудии им. Довженко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930