Знайсці
15.11.2022 / 08:511РусŁacБел

Пачалося грамадскае абмеркаванне праекта чыгункі з Мінска ў аэрапорт

У выніку павінна з'явіцца чыгуначная інфраструктура, якая дасць магчымасць арганізаваць пасажырскія перавозкі з Мінска ў аэрапорт праз «Вялікі Камень» і назад. Пакуль жа абмяркоўваюць уздзеянне праекта на прыроду.

Будаваць плануюць у два этапы. Спачатку на тэрыторыі Партызанскага і Першамайскага раёнаў Мінска пабудуюць дадатковыя чыгуначныя пуці ўздоўж існуючых з пашырэннем мастоў і пуцеправодаў, пішуць «Мінск-Навіны».

На другім этапе плануецца будаўніцтва новай электрыфікацыйнай аднакалейнай чыгункі ў межах Кастрычніцкага раёна і ўздоўж аўтатрасы М2.

Да 15 снежня будзе праходзіць грамадскае абмеркаванне аб уздзеянні аб'екта на навакольнае асяроддзе. У электронным выглядзе справаздачу можна знайсці па гэтай спасылцы

Калі пачнецца будаўніцтва чыгункі, пакуль незразумела.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Чалавек/адказаць/
15.11.2022
На общественное обсуждение такие вопросы не выносят. Это целесообразно и разумно иметь хорошее быстрое сообщение с аэропортом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930