Знайсці
15.11.2022 / 09:54РусŁacБел

Прызначана дата суда над журналістам Андрэем Пачобутам

Справу гродзенскага журналіста і сябра «Саюза палякаў Беларусі» пачнуць разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада. Суддзя — Дзмітрый Бубенчык, паведамляюць праваабаронцы.

Андрэя абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйсненне наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Увосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. 4 кастрычніка КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Падтрымайце Пачобута пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930