Знайсці
15.11.2022 / 16:41РусŁacБел

У Гомелі студэнт на прыёме ўдарыў доктара ў жывот

Здарэнне адбылося яшчэ ў верасні ў паліклініцы №4 і стала падставай для завядзення крымінальнай справы, паведамляе мясцовае выданне «Белка».

Хлопец вучыцца на трэцім курсе ў ВНУ. У пачатку навучальнага года прыйшоў у паліклініку пракансультавацца наконт прастуды.

Прыём вяла жанчына-доктар. Яна папрасіла пацыента пакінуць за дзвярыма куртку. Ён выканаў пажаданне, вярнуўся ў кабінет і сеў на крэсла. Але, як аказалася, прыняў не зусім зручную позу для агляду горла, і доктар папрасіла маладога чалавека сесці роўна.

Па версіі следства, усе просьбы доктар агучвала роўным голасам, не выяўляючы эмоцый. Аднак нешта не спадабалася хлопцу, і ён ударыў жанчыну рукой у жывот, як толькі тая наблізілася да яго з медыцынскім інструментам у руках. Персанал паліклінікі выклікаў міліцыю. Пасля чаго студэнт адразу супакоіўся, выйшаў у калідор і стаў чакаць прыезду супрацоўнікаў міліцыі.

Студэнт віну прызнаў.

Суд Цэнтральнага раёна, разгледзеўшы справу, прызначыў пакаранне 180 гадзін грамадскіх работ. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера