Знайсці
15.11.2022 / 21:033РусŁacБел

Да канца года ўлады хочуць «зверыць» усіх пагалоўна вайсковаабавязаных

Да канца бягучага года ўліковыя звесткі будуць звераныя ва ўсіх без выключэння вайсковаабавязаных, якія стаяць на вайсковым уліку ў Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

У Беларусі працягваецца, як сцвярджае Міністэрства абароны, планавая праверка ўліковых звестак вайсковаабавязаных, якая праводзіцца па даручэнні Лукашэнкі. Выклік грамадзян робіцца позвамі.

Абяцаюць, што ў сярэднім працэдура праверкі зойме не больш за 15 хвілін, пасля чаго грамадзяне змогуць спакойна ісці дадому.

Калі раней зверка праводзілася з вайсковаабавязанымі, якія працаўладкаваныя ў прыватных і дзяржаўных арганізацыях, то цяпер праверыць звесткі плануюць ва ўсіх вайсковаабавязаных без выключэнняў.

Для завяршэння працэдуры неабходна з'явіцца ў пункты збору вайсковых камісарыятаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
45
2
Беларус/адказаць/
15.11.2022
Пуцiнскiя падсцiлкi рыхтуюцца увергнуць краiну i народ у вiр крывавай пуцiнскай вайны якую той праiгрывае
1
Ахрем/адказаць/
16.11.2022
 В 20 году подавляющим большинством  население Беларуси проголосовали против Лукашенки. Теперь этому населению Лукашенко хочет дать оружие в руки. Креативно.

17.11.2022
Ахрем, галасавать и стралять - розныя рэчы! беларусы любять галасавать)) хоть за каго
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930