Знайсці
17.11.2022 / 23:57РусŁacБел

У Гомелі паспяхова прааперыравалі двух дзяцей з прыроджанымі дэфармацыямі хрыбта

У Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы 17 лістапада правялі дзве ўнікальныя аперацыі двум дзецям з прыроджанымі дэфармацыямі хрыбта, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Фота: t.me/minzdravbelarus

Аперацыі правялі дваім дзецям 6 і 8 гадоў з прыроджанай дэфармацыяй хрыбта, з-за якой звычайна людзі асуджаныя на пажыццёвую інваліднасць. Іх выканала брыгада хірургаў, анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў і іншых спецыялістаў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, Гомельскай абласной бальніцы і Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы на чале з галоўным пазаштатным дзіцячым траўматолагам-артапедам Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыем Цесаковым.

У ходзе аперацыі ў хрыбет ставіцца спецыяльная металаканструкцыя: гэта беларуская распрацоўка, вырабленая з тытанавых сплаваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера