У вышэйшую футбольную лігу прабілася каманда з Рагачова з назвай як у букмекерскай канторы
Рагачоўская каманда «Макслайн» перамагла дзяржынскі «Арсенал» у серыі з двух матчаў за выхад у футбольную Вышэйшую лігу Беларусі і ў наступным сезоне ўпершыню стартуе ў эліце.
Сёння ў Рагачове «Макслайн» выйграў у «Арсенала» з лікам 3:1. Папярэднюю сустрэчу выйгралі дзяржынцы — 3:2, але па суме двух матчаў у эліту прабіліся рагачоўцы.
Праўда, «Арсенал», каб і выйграў, наўрад ці б скарыстаўся заваяванай магчымасцю, бо спыняе сваё існаванне. Пра гэта паведаміў дырэктар каманды Аляксей Меляшкевіч.
Назву «Макслайн» носіць вядомая букмекерская кантора, а рагачоўскі клуб, які раней існаваў пад рознымі назвамі і зорак з неба не хапаў, атрымаў яе пасля таго, як гэтая кантора стала яго партнёрам.
0
1
1
4
0
1
Каментары
61
Вясляр/адказаць/20.11.2022
Гэта не дасягненне гэтага клубу, а слабая ігра клубаў "вышэйшай" лігі. Футболу ў Беларусі няма, як і якой-кольвек прафесійнага спорту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пункт пропуску «Меднікі» цалкам аднавіў працу
 1
Марыя Васілевіч расказала, куды яе клічуць на працу
 13
Мужчыну, які «напісаў у бот Буданава», абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў замежным узброеным фармаванні
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера