Знайсці
22.11.2022 / 00:00РусŁacБел

На ровары мяжу цяпер пераедзеш не заўсёды

Дзяржпагранкамітэт патлумачыў, ці можна зімой перасякаць мяжу на роварах. Рабіць гэта можна, але не пры любым надвор'і: згодна з правіламі дарожнага руху, у снегапад або галалёдзіцу прыйдзецца шукаць іншы транспарт.

Фота ілюстрацыйнае

ПДР забараняюць раварыстам рухацца па праезнай частцы дарогі і абочыне ва ўмовах снегападу або галалёдзіцы (п.п. 153.4 п. 153 гл. 20). Гэтыя абмежаванні распаўсюджваюцца і на пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, патлумачылі ў ведамстве.

Пры гэтым аб поўнай забароне на перасячэнне мяжы на ровары гаворка не ідзе — у адрозненне ад «сродкаў персанальнай мабільнасці», гэта значыць электрасамакатаў і сегвееў.

З 27 кастрычніка беларускі Дзяржпагранкамітэт забараніў перасякаць мяжу ў аўтадарожных пунктах пропуску на электрасамакатах, сегвеях, гіраскутарах і падобных прыладах, якія не з'яўляюцца транспартнымі сродкамі, а іх уладальнікі прыраўноўваюцца да пешаходаў. Што тычыцца ровараў, то на іх можна перасячы мяжу без чэргаў у дзевяці пунктах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера