Знайсці
22.11.2022 / 08:27РусŁacБел

Адключэнні электрычнасці могуць працягнуцца ва Украіне да вясны

Адключэнні электраэнергіі ва Украіне могуць працягнуцца да вясны, заявіў кіраўнік украінскай энергетычнай кампаніі Yasno Сяргей Каваленка.

«Энергетыкі, нягледзячы на дрэннае надвор'е, зараз робяць усё магчымае, каб завяршыць аднаўленне да яшчэ большых халадоў. І хоць цяпер адключэнняў стала менш, я хачу, каб усе разумелі: украінцам, хутчэй за ўсё, давядзецца жыць у рэжыме адключэнняў як мінімум да канца сакавіка», — напісаў Каваленка ў фэйсбуку.

Паводле яго слоў, калі не будзе новых нападаў на ўкраінскую энергасістэму, то пры цяперашніх умовах вытворчасці электраэнергіі дэфіцыт магутнасці можа раўнамерна размеркавацца па ўсёй краіне. У выніку адключэнні будуць паўсюднымі, але менш працяглымі.

«Станоўчы вынік: новых нападаў няма, ранейшы ўзровень генерацыі вяртаецца. Тады, хутчэй за ўсё, у нас будзе дастаткова энергіі, каб цалкам адмяніць адключэнні. Адмоўны момант будзе ў тым выпадку, калі сетка будзе моцна пашкоджана ў выніку нападаў. Тады прыйдзецца актываваць не толькі вартавыя стабілізацыйныя адключэнні, але і аварыйныя, пры якіх святла можа не быць вельмі доўга», — дадаў Каваленка.

«Запасіцеся цёплай вопраткай, коўдрамі, прадумайце варыянты, якія дапамогуць вам перачакаць доўгае адключэнне. Лепш зрабіць гэта цяпер, чым потым быць няшчасным і вінаваціць кагосьці. Тым больш, што ўсе мы ведаем, хто вінаваты насамрэч».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930