Знайсці
22.11.2022 / 15:55РусŁacБел

За суткі ў Беларусі да медыкаў звярнуліся 237 чалавек з-за галалёдных і халадовых траўмаў. Медыкі заклікаюць быць асцярожнымі

Найбольш пацярпела людзей у Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Ілюстрацыйнае фота

Так, у Брэсцкай вобласці да медыкаў звярнуліся 55 пацярпелых. Шпіталізаваныя з галалёднымі траўмамі12 пацыентаў, іншыя атрымалі дапамогу амбулаторна.

У Мінскай вобласці звярнуліся да медыкаў 47 чалавек, з іх шпіталізаваныя пяцёра. Галалёдныя траўмы атрымалі 44 пацыенты, трое — халадовыя.

Медыцынская дапамога ў Гомельскай вобласці спатрэбілася 32 пацыентам, адзін з іх шпіталізаваны. Ва ўсіх пацярпелых галалёдныя траўмы.

У Гродзенскай вобласці да медыкаў звярнуўся 31 пацыент, шпіталізаваныя трое. Ва ўсіх галалёдныя траўмы.

У Магілёўскай вобласці пацярпелі 30 пацыентаў. У 29 пацярпелых дыягнаставаны галалёдныя траўмы, у аднаго — халадовая. Адзін чалавек трапіў у бальніцу.

У Віцебскай вобласці пацярпелі 26 чалавек — усе яны атрымалі амбулаторную дапамогу. 

А ў Мінску дапамога спатрэбілася 16 пацярпелым, з якіх адзін шпіталізаваны. Ва ўсіх дыягнаставаны галалёдныя траўмы.

У сувязі са змяненнем умоў надвор'я Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб асцярожнасці.

Патэнцыйна траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду з'яўляюцца прыступкі пад'ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя. Калі траўмы пазбегнуць не ўдалося, важна звярнуцца ў бліжэйшы траўмапункт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера