Знайсці
22.11.2022 / 17:213РусŁacБел

Мінюст прапануе ліквідаваць партыі, якія «не адпавядаюць канцэпцыі нацбяспекі»

У Палаце прадстаўнікоў прайшоў круглы стол па пытаннях прыняцця новага заканадаўства аб палітычных партыях і грамадскіх аб'яднаннях. На мерапрыемстве выступіў намеснік міністра юстыцыі Алег Кот, які прапанаваў увесці ў заканадаўства новую падставу для ліквідацыі палітычных партый. На яго думку, партыі варта ліквідоўваць тады, калі іх дзейнасць не адпавядае канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, паведамляе БелТА.

Алег Кот. Фота: БелТА

Іншыя падставы для ліквідацыі партый прадугледжваюцца такія: ажыццяўленне тэрарыстычнай, экстрэмісцкай і іншай забароненай заканадаўствам дзейнасці, нанясенне шкоды дзяржаўным альбо грамадскім інтарэсам, атрыманне грашовых сродкаў і іншай маёмасці з замежных крыніц.

На працягу паўгода пасля ўступлення ў сілу новага закона аб палітычных партыях усе яны павінны будуць прайсці перарэгістрацыю, прапануе Мінюст.

Ведамства нагадала і пра іншыя абмежаванні для партый: іх назва і сімволіка не павінны служыць мэтам прапаганды вайны, тэрарыстычнай, экстрэмісцкай і іншай забароненай дзейнасці альбо якая дапускае магчымасць яе ажыццяўлення.

Паколькі ўсё пералічанае дзяржаўнымі органамі трактуецца вельмі адвольна і шырока, можна не сумнявацца, што новы закон будзе выкарыстаны для ліквідацыі ўсіх апазіцыйных партый, якія і без таго пры цяперашніх абставінах фактычна пазбаўленыя магчымасці праводзіць хоць бы якую рэальную дзейнасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
22.11.2022
Минюст не соответствует всем перечисленным им же критериям.
0
Нацыянальная бяспека/адказаць/
22.11.2022
I гэта кажуць дзяржзлачынцы уцягнуушыя краiну у вайну.
0
ШЫЗА/адказаць/
22.11.2022
Интересно, они пожизненное будут отбывать в одиночной камере, или в трудовых лагерях?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930