Знайсці
23.11.2022 / 20:1426РусŁacБел

Лукашэнка: Калі абрынецца Расія, то пад яе абломкамі і наша месца

Лукашэнка падчас выступлення на саміце АДКБ гаварыў пра перспектывы арганізацыі і сярод іншага падзяліўся сваімі прагнозамі на будучыню. 

Палітык адзначыў, што ў апошні час у СМІ развіваецца тэзіс аб тым, што жыццё і лёс АДКБ залежаць ад зыходу вайны ва Украіне. Маўляў, калі Расія пераможа, то АДКБ будзе жыць, а без Расіі арганізацыя нежыццяздольная.

Лукашэнка не толькі не стаў аспрэчваць гэта сцвярджэнне, а фактычна з ім салідарызаваўся:

«Адчуваю, што мы прыйшлі да адзінага меркавання, што калі, не дай бог, абрынецца Расія, то пад гэтымі абломкамі наша месца».

«Не павінна быць нават такіх размоў. Мы не збіраемся з ваенна-палітычнай арэны сыходзіць. АДКБ будзе існаваць, і ніхто нідзе не абрынецца. Але адзінства нам трэба», — дадаў Лукашэнка. 

Варта адзначыць, што ў расійскую вайну ніхто з кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у АДКБ, так глыбока, як Лукашэнка, не заангажаваўся нават і блізка, таму параза Расіі пакідае ім немалую прастору для манеўравання. Таму Лукашэнка, абагульняючы, гаварыў перадусім пра сябе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
13
Ха-ха
115
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
7
0
Valadzimir/адказаць/
24.11.2022
Мяркую, Глава РБ крыху памыліўся - калі Расеі наканавана "ляснуцца", то РБ не дацягне да яе абломкаў. Яна, як здаецца, "лясьнецца" раней, бо адпадзеньне і дзялёж расейскай перыфірыі паміж магчымымі пераможцамі, пэўна, пачнецца раней, чым развал яе самой.
0
счётчик Гейгера/адказаць/
25.11.2022
Valadzimir, Глава РБ крыху

Уточнение :не глава РБ, а Главарь в РБ и далее преступной банды....
0
Пуэрто-Рико и другие 51-е штаты/адказаць/
25.11.2022
Valadzimir, размечтались. Западные кукловоды в отличие от путинских не сильно беларусами заморачиваются. Им бы с распадом русни разобраться.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930