Знайсці
24.11.2022 / 11:24РусŁacБел

Хворая на рак валанцёр з Гомеля шукае гаспадароў для 30 сваіх хатніх гадаванцаў

Гамяльчанка Марына Ступінская выкупіла будынак былой школы ў вёсцы Высокае Рагачоўскага раёна, дзе стварыла прытулак для бяздомных жывёл. За 5 гадоў Марына прыстроіла ў добрыя рукі больш за 400 сваіх падапечных. Два гады таму Марына захварэла на рак. Цяпер яна шукае гаспадароў для 30 сваіх хатніх гадаванцаў, піша «Белка».

 

Марына з хатнімі гадаванцамі. Фота: «Белка»

Чатыры гады таму валанцёр купіла будынак былой школы ў вёсцы Высокае Рагачоўскага раёна і адкрыла ў ім прытулак для бяздомных катоў і сабак. Марына і яе каманда збіраліся адкрыць там ветэрынарны кабінет, пабудаваць новыя вальеры, правесці неабходныя камунікацыі.

Два гады таму ў Марыны знайшлі анкалогію, зрабілі аперацыю, але хвароба вярнулася.

Цяпер жанчына важыць менш за 40 кг, дрэнна сябе адчувае. І прагнозы ўрачоў несуцяшальныя. Таму кіраўніцтва прытулкам прыйшлося перадаць у рукі іншых валанцёраў. Але абаронца жывёл працягвае клапаціцца пра тых гадаванцаў, якія жывуць у яе дома.

— Больш за ўсё мяне цяпер хвалюе лёс маіх сабак і катоў, якіх больш за 30. Калі мяне не стане, што з імі будзе? Можа быць, нехта знойдзе месца ў сваім сэрцы і сваім доме для іх? — звяртаецца да неабыякавых людзей Марына Ступінская.

Паглядзець фота ўсіх жывёл можна на старонцы валанцёра ў ВК. Калі вы гатовыя ўзяць дадому кагосьці з іх ці дапамагчы іншым спосабам, тэлефануйце: +375 29 368-82-38 (Кацярына).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
49
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031