Знайсці
27.11.2022 / 09:16РусŁacБел

Пад Магілёвам легкавік сутыкнуўся з грузавіком, загінула 15-гадовая дзяўчынка

Учора каля 18:30 каля вёскі Засценкі Магілёўскага раёна здарылася трагедыя, паведамляе ДАІ.

46-гадовы кіроўца машыны Renault не ўлічыў умовы надвор'я і небяспечна зблізіўся з трактарам, які прыбіраў праезную частку і рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку аўто занесла на сустрэчную паласу, дзе легкавік сутыкнуўся з грузавіком Scania.

Ад атрыманых траўмаў 15-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася ў Renault, загінула на месцы. Кіроўцу і яшчэ адну ягоную пасажырку шпіталізавалі.

Паўплывала на трагічны зыход тое, што на легкавіку зімовыя шыны былі з моцным зносам пратэктара.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера