Знайсці
28.11.2022 / 10:09РусŁacБел

У Гомелі наладчык праграмна адключыў 8 станкоў завода

16 лістапада на адным з гомельскіх заводаў спынілі працу 8 розных металаапрацоўчых станкоў. У прычынах разабраліся хутка — збой праграмнага забеспячэння. Пра здарэнне паведамілі ў міліцыю.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку і групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Савецкага РАУС г. Гомеля ўстанавілі, што да гэтага датычны 35-гадовы наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем ўчастка механічнай апрацоўкі завода. Раніцай таго дня ён са свайго працоўнага месца выдаліў сістэмныя файлы і несанкцыянавана выключыў дзесяць зменных модуляў памяці з праграмным забеспячэннем станкоў і кіруючымі праграмамі апрацоўкі дэталі.

5 станкоў належалі ўласна заводу, 3 іншых знаходзіліся ў арэндзе мінскага холдынгу. З-за дзеянняў работніка на заводзе быў прыпынены выпуск шэрагу дэталяў, якія пасля іх вырабу падлягалі накіраванню на зборачны канвеер сталічнага завода. Прадпрыемству нанесены ўрон у суме больш за 55 тысяч рублёў.

Следчымі ў дачыненні да наладчыка заведзена крымінальная справа па факце мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды. З мэтай устанаўлення цяжару наступстваў, прычыненых заводу, прызначаныя дадатковыя камп'ютарна-тэхнічныя экспертызы. Мужчына арыштаваны і змешчаны ў СІЗА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930