Рэцэпт на выхадныя. Бульба з беконам і мёдам — лёгкая, сытная і такая прыгожая
Прыпраўленая сырам і мёдам, гэтая бульба — прыклад самадастатковай стравы з самага ўлюбёнага беларускага прадукту.
Фота: BBC Food
Каб зрабіць смажаную бульбу з беконам і мёдам, вам спатрэбіцца:
- 4 бульбіны (абярыце іх і нарэжце на кубікі даўжынёй 2 сантыметры)
- 1 галоўка часнаку
- 1 сталовая лыжка алею + яшчэ трохі для палівання
- 3 палоскі бекону, нарэзаныя на кавалкі
- 2 сталовыя лыжкі вадкага мёду
- дробка шматкоў перцу чылі (ці дробка молатага чырвонага перцу)
- соль
- сыр фета для пасыпання
- пасечаная пятрушка для ўпрыгожвання
- Пакладзіце бульбу ў каструлю і заліце халоднай вадой, дадайце 1 сталовую лыжку солі. Давядзіце да кіпення і варыце 7—8 хвілін або да мяккасці. Зліце ваду і пакіньце бульбу ў каструлі на 10 хвілін.
- Разагрэйце духоўку да 220 градусаў.
- Пакрыйце бляху слоем алею і пастаўце яе ў духоўку на 10 хвілін.
- Разбярыце галоўку часнаку на зубкі і пакладзіце іх на квадрат з фольгі. Апырскайце часнок алеем і загарніце яго ў фольгу так, каб ён быў запячатаны.
- Пакладзіце падрыхтаваную бульбу і часнок на бляху і запякайце на працягу 30 хвілін. Перамяшайце бульбу і запякайце яшчэ 10—15 хвілін ці пакуль яна не стане хрусткай і залаціста-карычневай.
- Калі бульба будзе амаль гатовая, абсмажце бекон на патэльні, пакуль ён не стане хрусткім і не падрумяніцца з усіх бакоў.
- Дадайце да бекону мёд і перац чылі, перамяшайце.
- Пакрыйце бульбу сумессю бекону з мёдам і выцісніце з лупіны некалькі зубкоў смажанага часнаку (колькі — вырашаць вам). Добра ўсё перамяшайце, каб бульба была цалкам пакрытая беконам з дадаткамі.
- Пасыпце бульбу сырам фета і пятрушкай і падавайце.
Чытайце таксама:
Рэцэпт на выхадныя. Чыпсы з гародніны — незвычайна, проста і эканомна
Рэцэпт на выхадныя. Піца ў колцах — і вашы дзеці будуць пішчаць
Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна






Лёгкае леча з індычкай. Рэцэпт і сакрэты гатавання
 3
Просты дэсерт з хлеба
 4
Каментары
01
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць06.12.2022
Ужас!Точно такое хрючево без стояния возле плиты можно попробовать за три копейки в Бургер Кинг. Называется вроде "королевский фри". Картошка еще вкуснее, а опа намного тоньше, потому что порция меньше.
00
Лампочка идиодная/адказаць/сачыць06.12.2022
⤷ Максим Дизайнер, видела я, как ты хинкали уплетал, на Кирова. Чёт не ахти тебя *опа твоя заботила, шевелил щекам, как кузнец мехами...
00
Гур Манн/адказаць/сачыць06.12.2022
Воистину пища богов !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка ляціць у Афрыку
 11
У Францыі паказалі фільм з грубымі рэплікамі Жэрара Дэпард'ё. І ў краіне выбухнуў скандал
 6
Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць
 4
Два матчы з удзелам Сабаленкі ўвайшлі ў топ-3 мінулага сезона. Але Арына ў абодвух прайграла
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера