Знайсці
28.11.2022 / 16:53РусŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Пярфільеў

Жлобінец Сяргей Пярфільеў быў асуджаны разам з сынам Станіславам паводле арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне. Сяргею прысудзілі 2 гады калоніі, а сыну — 2 гады «хатняй хіміі». Тэрмін палітвязень адбываў у віцебскай Папраўчай калоніі № 3. 21 лістапада ён выйшаў на волю, паведаміла DissidentBY.

Да зняволення Сяргей быў дырэктарам будаўнічай крамы «СтройПрактик». Вядома, што яго крама 26 кастрычніка падтрымала агульнанацыянальны страйк, пасля чаго ўлады прымусілі арэндадаўца разарваць дамову арэнды памяшкання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031