Знайсці
28.11.2022 / 18:03РусŁacБел

Алеся Бяляцкага і ягоных калег хутка пачнуць судзіць

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць «вясноўцаў» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць у парадку спецвытворчасці і Змітра Салаўёва, піша «Вясна».

Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК.

У прыватнасці, праваабаронцам ставяцца ў віну:

  • аплата штрафаў за асобных людзей, «прыцягнутых на падставе судовых рашэнняў, якія ўступілі ў законную сілу, да адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні, звязаныя з парушэннем грамадскага парадку і ўстаноўленага на тэрыторыі краіны парадку кіравання; за іншыя правапарушэнні, учыненыя ў сувязі з выразам пратэсту на дзеянні дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь»;

  • выплаты такім асобам грашовых кампенсацый за сродкі, затрачаныя імі на аплату штрафаў;

  • аплаты замест некаторых асоб, «якія ўчынілі названыя адміністрацыйныя правапарушэнні, рахункаў за харчаванне ў месцах адбыцця спагнанняў у выглядзе адміністрацыйных арыштаў»;

  • аплаты працы адвакатаў, «у тым ліку за абарону ў крымінальных працэсах шэрагу асоб, прызнаных падазраванымі і пасля прыцягнутых у якасці абвінавачаных па крымінальных справах, звязаных з грубым парушэннем грамадскага парадку, выказваннем пратэсту на дзеянні дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь».

«Для інфармацыйнага суправаджэння сваёй дзейнасці яны выкарыстоўвалі інтэрнэт-рэсурсы ПЦ «Вясна» ў сацыяльных сетках і месенджарах», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Дата суда пакуль не прызначаная. Праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930