Знайсці
28.11.2022 / 19:56РусŁacБел

Сілавікі прыйшлі да сваякоў Вольгі Дамаскінай

Проста цяпер адбываецца ператрус па месцы прапіскі грамадскай і палітычнай дзяячкі з Наваполацка Вольгі Дамаскінай, паведамляе «Вясна».

Да гэтага ўжо прайшоў ператрус у яе маці, што жыве у прыгарадзе Наваполацка. Таксама, згодна з паперамі, якія пабачылі яе родныя, плануецца ператрус па месцы прапіскі мужа Вольгі.

Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі.

Афіцыйная падстава для ператрусу — крымінальныя справы, заведзеныя за разгалошванне нейкіх сведчанняў і абразу нейкіх трох асоб. Але падчас ператрусу сілавікі распытвалі пра дзейнасць Руху за свабоду, пра яго кіраўніка Юрыя Губарэвіча, а таксама ці займаецца Вольга за мяжой нейкай палітычнай дзейнасцю.

Па выніках першага ператрусу была забраная тэхніка сваякоў Вольгі, але ніякіх пратаколаў ці вопісу забранага сілавікі не пакінулі, спасылаючыся на тое, што гэта не прадугледжана Крымінальна-працэсуальным кодэксам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера