Знайсці
28.11.2022 / 22:00РусŁacБел

Бразілія выйграла Швейцарыю і датэрмінова выйшла ў плэй-оф

Футбольная зборная Бразіліі выйграла ў Швейцарыі з лікам 1:0 і датэрмінова забяспечыла сабе выхад з групы на чэмпіянаце свету.

Адзіны гол у гэтым матчы забіў Каземіра незадоўга да яго канца, на 83-й хвіліне.

У першым туры бразільцы абыгралі сербаў з лікам 2:0.

Бразілія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету 9-ты раз запар. Апошні раз ёй не ўдалося гэта зрабіць у далёкім 1982 годзе, але там была своеасаблівая сістэма розыгрышу, калі было два групавыя этапы, а пераможцы другога выходзілі адразу ў паўфінал.

Раней месца ў плэй-оф забяспечыла сабе Францыя. Яна зрабіла гэта пазаўчора, перайграўшы з лікам 2:1 Данію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930