Знайсці
30.11.2022 / 08:22РусŁacБел

ЗША могуць абвясціць ПВК «Вагнер» тэрарыстычнай арганізацыяй

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць абвяшчэння прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй, паведамілі агенцтву Bloomberg дзве інфармаваныя крыніцы ў Белым доме.

Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята, падкрэсліваюць крыніцы, аднак гэта дазволіла б Злучаным Штатам пачаць крымінальны пераслед ПВК і асобных яе членаў і накласці арышт на іх актывы па ўсім свеце, паведамляе «Украінская праўда».

ПВК «Вагнер», звязаная з набліжаным да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна бізнэсоўцам і прыхільнікам вайны з Украінай Яўгенам Прыгожыным, была заснаваная ў 2014 годзе і актыўна дзейнічала там, дзе ў Расіі маюцца важныя інтарэсы, у прыватнасці, у Сірыі, Лівіі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

Ва Украіне байцы ПВК бралі ўдзел у баявых дзеяннях з пачатку расійскага ўварвання.

Раней дэпутаты Еўрапарламента таксама заклікалі ўнесці ПВК «Вагнер» у спіс тэрарыстычных арганізацый, але на сённяшні дзень гэта зрабіла толькі Эстонія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031