Знайсці
30.11.2022 / 13:261РусŁacБел

Вайсковы эксперт растлумачыў лічбу ўкраінскіх страт, якую назвала фон дэр Ляен

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сёння агучыла лічбу загінулых на вайне з Расіяй украінскіх вайскоўцаў, якая супярэчыла раней вядомым лічбам. Паводле яе інфармацыі, на вайне з РФ Украіна страціла забітымі 100 тысяч вайскоўцаў. Таксама яна паведаміла, што вайна забрала жыцці больш за 20 тысяч мірных жыхароў Украіны.

Фота: АР

Адкуль інфармацыя пра страты ў фон дэр Ляен, яна не патлумачыла. Пазней гэта інфармацыя была выдалена з яе сацсетак.

Вайсковы эксперт Ігаль Левін даў тлумачэннне лічбам ад фон дэр Ляен. Ён мяркуе, што хоць «яна і вымавіла killed, але яна мела на ўвазе менавіта страты» — не толькі забітых, але і параненых, і зніклых без вестак, і дэзерціраў, і палонных — «усё разам».

«Калі дапусціць 100 тысяч забітых, то з улікам суадносін страт ва УСУ прыкладна 1 да 4—5, то ў нас атрымліваецца паўмільёна страт, а гэта проста тэхнічна немагчыма на гэтым этапе вайны. Так што гаворка ідзе менавіта пра страты».

Эксперт даводзіць, што медыцынскае забеспячэнне ва УС РФ нашмат горшае, чым ва УСУ.

«У рускіх суадносіны забітых да параненых 1 да 3, ва ўкраінцаў гэта — 1 да 4—5 (1 забіты на 4—5 параненых)».

Калі ўзяць умоўныя 100 тысяч страт, то пры формуле 1 да 3 будзе 25 тысяч забітых і 75 тысяч параненых. Пры формуле 1 да 4 будзе 20 тысяч забітых і 80 тысяч параненых. То-бок, страты аднолькавыя, але колькасць загінулых у першым выпадку большая.

Раней Пентагон ацэньваў страты расіян як «больш за 100 тысяч», а страты ўкраінскага боку як «каля 100 тысяч».

Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў не стаў каментаваць інфармацыю Урсулы фон дэр Ляен, паведаміўшы СМІ, што інфармацыя пра страты «далікатная», таму яе можа агучваць толькі галоўнакамандуючы, міністр абароны або сам прэзідэнт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
2
1
Андрэй/адказаць/
30.11.2022
Яна проста сказала аб агульных стратах Украіны (забітыя і параненыя), уключна з мірным населеньням... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930