Знайсці
30.11.2022 / 14:33РусŁacБел

Праваабаронцы прызналі палівязнямі яшчэ 18 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 18 чалавек. Ім прад'яўленае абвінавачванне па народным артыкуле 342 («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Палітвязнямі прызнаныя Аляксей Кірэеў, Юрый Хрысталюбаў, Андрэй Фамін, Марыя Яшчанка, Багдан Каравец, Віктар Зігінаў, Дзяніс Сідарок, Раман Цыганкоў, Кірыл Казлоў, самелье Аляксандр Кульбачка, Дзмітрый Каракін і Уладзімір Каракін з групы Litesound, Давід Анташвілі, Аляксандр Пархоменка, Яўген Гурынаў, Ігар Белаш. Па ч. 2 арт. 342 КК Сяргея Макарэвіча, па ч. 1 арт. 342 і ч. 1. арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), Яўгенія Старавойтава.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у перыяд пасля выбараў, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Цяпер у спісе 1449 чалавек, але ў рэальнасці іх болей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера