Расійскі Мінкульт акажа падтрымку стварэнню фільмаў пра «дэградацыю Еўропы», «каланіялізм англасаксонскага свету» і «міратворчую місію РФ»
Расійскае Міністэрства культуры вызначыла галоўныя тэмы расійскага кіно. Міністэрства паабяцала дзяржпадтрымку фільмам, якія закранаюць 17 прыярытэтных тэм.
Фота: Сяргей Бабылёў / ТАСС
Адна з гэтых тэм прысвечаная «неакаланіяльнай палітыцы краін англасаксонскага свету» і «дэградацыі Еўропы», іншая павінна папулярызаваць «гераізм і самаадданасць расійскіх вайскоўцаў падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне.
Таксама сярод прыярытэтных тэм значацца «захаванне, стварэнне і распаўсюджванне традыцыйных каштоўнасцей», «Маларосія як гістарычная вобласць Расіі» і «папулярызацыя службы ва Узброеных сілах Расіі».
Міністарка культуры Расіі Вольга Любімава заявіла, што ведамства лічыць неабходным зрабіць акцэнт на «супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі і сучасным праявам ідэалогіі нацызму».
У канцы 2022 года расійскі Мінкульт збіраецца абвясціць парадак і ўмовы правядзення конкурсных адбораў на фінансаванне кінавытворчасці.
Чытайце таксама:
Па цэнтры Цвяры ездзілі танкі з украінскімі сцягамі, мясцовае начальства перапалохалася





