Знайсці
03.12.2022 / 22:115РусŁacБел

Як і чым мыць халадзільнік? Практычныя парады

Мыць халадзільнік варта як мага часцей, бо гэта дапамагае прадухіліць распаўсюд бактэрый. Расказваем, як гэта рабіць.

Фота: vecteezy.com

Усе паліцы халадзільніка варта мыць не радзей чым раз на два месяцы, а лепш часцей. Гэта датычыць і халадзільнікаў з сістэмай No Frost — хаця на іх сценках і не ўтвараецца наледзь, мыць іх неабходна, бо і на сценках трэба прыбіраць бруд і бактэрыі.

Каб памыць халадзільнік, зусім неабавязкова яго размарожваць. Трэба толькі дастаць усе прадукты і адключыць ад электрычнасці. Прадукты, дарэчы, можна прыкрыць алюмініевай фольгай, тады яны менш нагрэюцца.

Што да самога мыцця халадзільніка, то цяпер вытворцы часта выкарыстоўваюць у мадэлях матэрыялы, якія можна мыць у пасудамыйках. Таму дробныя прадметы, пластыкавыя скрыні і паліцы халадзільніка часам можна проста памыць у машыне на стандартным рэжыме.

Унутраныя часткі халадзільнікаў мыюць звычайнай губкай ці анучай. Таксама не забудзьце акуратна працерці ўшчыльняльнік халадзільніка. Пасля гэтага ўжо можна вяртаць на сваё месца паліцы і скрыні. Толькі лепш вытрыце іх насуха. Лішняя сырасць унутры халадзільніка не трэба.

Фанаты экалогіі замяняюць бытавую хімію на ачышчальныя сродкі, зробленыя з натуральных рэчываў. Напрыклад,

звычайная сода добра дэзынфікуе і забівае цвіль. 

Проста змяшайце соду і трохі вады такім чынам, каб сода не растварылася, і атрымалася густая кашыца. Гэтым сродкам можна мыць унутраную частку халадзільніка, паліцы і скрыні.

А калі дадаць да содавай кашыцы некалькі кропляў лімоннага ці апельсінавага соку, у халадзільніку яшчэ будзе стаяць добры пах.

Проста нанясіце кашыцу на губку і размяркуйце яе па ўнутранай частцы халадзільніка, а потым змыйце цёплай вадой. Можаце змяшаць кашыцу са сродкам для мыцця посуду. А можаце проста насыпаць соду ў талерку і паставіць яе ў халадзільнік на два-тры дні, і яна добра ўбярэ ў сябе ўсе пахі.

Ёсць яшчэ адзін метад, але ён лепш працуе, калі вы вырашылі размарозіць халадзільнік. Змяшайце ваду і спіртавы воцат у прапорцыях чатыры да аднаго, намачыце ў сумесі анучу і пратрыце ёй усе паліцы. Таксама ў сумесь можна пакласці на нейкі час унутраныя разборныя часткі халадзільніка, напрыклад, скрыні.

Воцат забівае бактэрыі, асвяжае і надае халадзільніку бляск, толькі не забудзьце потым на нейкі час пакінуць яго адкрытым, каб пах воцату выйшаў.

Нарэшце, заўсёды можна скарыстацца бытавой хіміяй, прызначанай для мыцця халадзільнікаў. Толькі не забывайце добра змываць гэтыя сродкі вадой, бо ежа не павінна кантактаваць з імі.

Чытайце таксама:

Шмат людзей кладуць гэтыя прадукты ў халадзільнік. І дарма!

Ніколі не рабіце гэтага ў гасцях

Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Настоящая хозяйка/адказаць/
04.12.2022
Як казала мая бабуля: я больш забыла, чым ты ведаеш...
0
Ибрагим Сулейманович/адказаць/
04.12.2022
У нас забывчивый хозяйка вигоняют из кишлака. Пусть идёт в горы, там её волки кушяют ...
0
Горный волк/адказаць/
05.12.2022
Чем и как мыть холодильник написано в мануале к нему, есть модели, которые нельзя мыть средством для посуды, уксусом, также не все пластиковые детали можно мыть в ПМ, они трескаются, царапаются.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера