Знайсці
04.12.2022 / 00:229РусŁacБел

Хрыста Грозеў: Bellingcat будзе расследаваць смерць Макея

У праграме «Популярная политика» журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў заявіў, што Bellingcat зоймецца раптоўнай смерцю 64-гадовага міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Грозеў сказаў, што пакуль няма аб’ектыўных даных, каб рабіць нейкія высновы. Аднак аналіз сітуацыі патрабуе падрабязнага расследавання. Паводле Грозева, тут ёсць «некалькі дзіўных супадзенняў».

  1. За пару дзён да смерці Макея быў «не вельмі звычайны зліў інфармацыі», што супраць Лукашэнкі рыхтуецца або замах, або сігнал-папярэджанне. Пляцоўкі для зліваў былі не «вельмі зразумелымі». І менш чым праз двое сутак здарылася смерць Макея. «Тое, што здарылася, можна ацэньваць як сігнал супраць Лукашэнкі».

  2. Макей «быў прадстаўніком партыі міру з Захадам, чалавекам, які спрабаваў трымаць адчыненымі дзверы Беларусі для размоў з Захадам».

  3. «Гэта быў не занадта стары і дакладна не хворы чалавек».

Зыходзячы з гэтага, Bellingcat зоймецца сваім расследаваннем смерці Макея.

Чытайце таксама:

Смерць Макея: рука Масквы, помста Лукашэнкі ці проста інфаркт?

Арастовіч: Макей быў няпростым чалавекам

Хто з высокіх чыноўнікаў і мультымільянераў прыйшоў на развітанне з Макеем ФОТЫ

«Лукашэнка акружыў сябе сілавікамі». Экс-дыпламаты разважаюць, як сыход Макея адаб’ецца на сістэме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
04.12.2022
Видимо, решил похвастаться новыми вставными зубами и голливудской улыбкой, как у Солодухи.
1
Вадя/адказаць/
04.12.2022
Делать им больше нечего...
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.12.2022
даведка, )
кстати. а где Салодуха? почему его не было на мероприятии? он же теперь чуть ли не правая рука...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера