Знайсці
04.12.2022 / 17:09РусŁacБел

Пад Гроднам чалавек скарыстаўся надзіманым матрацам, каб выратаваць рыбакоў, якія патрапілі ў бяду

На возеры пад Гроднам выратавальнік прапоўз 12 метраў па лёдзе, каб дапамагчы рыбакам, якія танулі, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. Але змог дапамагчы не ўсім.

Фота: grodno.mchs.gov.by

Днём 3 снежня чалавек, які праязджаў міма возера ў аграгарадку Луцкаўляны Гродзенскага раёна, пачуў крыкі аб дапамозе: у вадзе знаходзілася двое мужчын.

Мужчына патэлефанаваў ратавальнікам, а сам кінуўся на дапамогу, скарыстаўшы для гэтага надзіманы матрац. Праўда, адзін з рыбакоў пайшоў пад ваду і больш на паверхні не з'явіўся, але другі паспеў зачапіцца за матрац.

Фота: grodno.mchs.gov.by

Калі пад'ехалі ратавальнікі, то выцягнулі абодвух мужчын на бераг. Брыгада «хуткай дапамогі» шпіталізавала выратаванага рыбака з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне», ягонаму ратаўніку меддапамога не спатрэбілася.

Пасля работнікі Таварыства выратавання на водах на адлегласці 70 метраў ад берага знайшлі і дасталі з вады патанулага мужчыну 1952 года нараджэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930