Знайсці
05.12.2022 / 10:07РусŁacБел

Новы экзамен у школе: рэпетыцыі ў рэгіёнах пройдуць у канцы студзеня

Міністэрства адукацыі раней ужо арганізоўвала рэпетыцыйныя цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ) у васьмі рэгіёнах і плануе новыя на пазасталай тэрыторыі краіны, каб даць магчымасць усім школьнікам паспрабаваць свае сілы. Пра гэта першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава распавяла ў эфіры тэлеканала СТБ.

«Больш за 30 % выбралі матэматыку. Высокі працэнт выбару па біялогіі, замежных мовах, гісторыі Беларусі, хіміі, грамадазнаўстве. 28—29 студзеня мы плануем правядзенне рэпетыцыйнага тэсціравання ў тых рэгіёнах, у якіх мы яго яшчэ не праводзілі. Таму ўсе школьнікі паспрабуюць свае сілы», — паведаміла Ірына Старавойтава.

У 2023 годзе пры паступленні ў ВНУ будуць улічвацца вынікі двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў форме ЦТ і сярэдняга бала атэстата.

ЦЭ будуць праходзіць у форме тэставання і за межамі школ. Для правядзення вызначаны 93 пункты, але іх колькасць можа павялічыцца так, каб як мінімум адзін быў у кожным раённым цэнтры.

Калі абітурыент выбраў мэтавае накіраванне, ён будзе здаваць унутраны экзамен да 12 чэрвеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930