Знайсці
05.12.2022 / 12:27РусŁacБел

Шольц: Нельга дазволіць Пуціну падзяліць свет на блокі і сферы ўплыву

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у артыкуле для часопіса Foreign Affairs перасцярог ад новай халоднай вайны праз падзел свету на блокі і заклікаў накіраваць намаганні на стварэнне новых партнёрстваў, піша РБК.

Фота: Michael Sohn / AP

«Жорсткі напад Расіі на Украіну ў лютым 2022 года стаў пачаткам прынцыпова новай рэальнасці […] калі Пуцін аддаў загад аб нападзе, ён разбурыў еўрапейскую і міжнародную архітэктуру свету, на стварэнне якой сышлі дзесяцігоддзі. [ … ] Дзейнічаючы як імперская дзяржава, Расія сёння імкнецца сілай перакроіць межы і зноў падзяліць свет на блокі і сферы ўплыву», — піша Шольц.

Паводле яго слоў, свет не павінен дазволіць расійскаму прэзідэнту дамагчыся сваіх мэтаў, а «рэваншысцкі імперыялізм Расіі павінен быць спынены».

«Вырашальная роля Германіі ў цяперашні момант заключаецца ў тым, каб стаць адным з асноўных пастаўшчыкоў бяспекі ў Еўропе, інвестуючы ў нашы узброеныя сілы, умацоўваючы еўрапейскую абаронную прамысловасць, узмацняючы нашу ваенную прысутнасць на ўсходнім флангу НАТА, а таксама навучаючы і аснашчаючы ўзброеныя сілы Украіны».

Дзеянні НАТА, па словах Шольца, не павінны прывесці да прамой канфрантацыі з Расіяй, але альянс пры гэтым павінен стрымліваць далейшую расійскую агрэсію.

«Наша пасланне Маскве гранічна яснае: мы поўныя рашучасці абараняць кожны сантыметр тэрыторыі НАТА ад любой магчымай агрэсіі», — заявіў нямецкі канцлер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера