Знайсці
05.12.2022 / 15:57РусŁacБел

У Манголіі масавыя пратэсты з-за крадзяжу вугалю

Улады Манголіі маюць намер разагнаць натоўп пратэстоўцаў у сталіцы Улан-Батар сілавымі метадамі, калі натоўп не разыдзецца цягам найбліжэйшых дзвюх гадзін, паведвмляе РБК.

Фота: news.mm

Пра гэта паведаміў статс-сакратар Міністэрства юстыцыі Сайнзарыг.

Паводле звестак выдання, перад Палацам урада ва Улан-Батары сабраліся некалькі тысяч чалавек, падставай для гэтага стала паведамленне аб крадзяжы вугалю на $1,8 млрд.

Раніцай 5 снежня кіраўнік спраў урада Манголіі Д. Амарбаясгалан і віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі і развіцця Манголіі Ч. Хурэлбаатар правялі прэс-канферэнцыю, на якой паведамілі, што ў краіне расследуюцца крымінальныя справы аб крадзяжы вугалю ў АТ «Эрдэнэс Таванталгой», паведамляў партал навінаў DNN.mn.

«Усяго расследуецца 10 крымінальных спраў, звязаных з вугалем», — сказаў Ч.Хурэлбаатар. Паводле яго слоў, крымінальныя вытворчасці датычацца кантрактаў на пастаўкі вугалю, у тым ліку і па чыгунках. У дачыненні да злачынства падазраюць 15 службовых асоб.

Дэманстранты пачалі збірацца на плошчы Сухэ-Батара (Чынгісхана) перад Палацам урада ў знак пратэсту супраць карупцыі і раскрадання нетраў Манголіі напярэдадні, 4 снежня, паведамляў News.mn.

«Маё патрабаванне— раскрыць імёны раскрадальнікаў вугалю», — цытаваў партал аднаго з пратэстоўцаў. Да вечара ўдзельнікі мітынгу разышліся, але вярнуліся на галоўную плошчу мангольскай сталіцы 5 снежня. Пратэстоўцы паспрабавалі прарвацца ў Дом урада. У выніку цісканіны, якая ўзнікла на плошчы, чатыры чалавекі пацярпелі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930