Знайсці
05.12.2022 / 23:51РусŁacБел

Выканкам МАК працягнуў санкцыі супраць беларускіх спартсменаў

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта захаваў ранейшыя рэкамендацыі пра санкцыі супраць спартоўцаў Расіі і Беларусі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс, перадае Tribuna.

«Пазіцыя не змянілася. Ахоўныя меры, якія дзейнічаюць з лютага, застаюцца ў сіле. Цяпер было б няправільна ўдавацца ў дэталі. Як сказаў раней прэзідэнт МАК Томас Бах, зараз не час здымаць санкцыі ў дачыненні да Расiі і Беларусі», — заявіў Адамс.

Санкцыі супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў сталі рэакцыяй на вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны, у тым ліку выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера