Знайсці
06.12.2022 / 08:17РусŁacБел

ААН: З пачатку вайны загінулі 6702 мірныя жыхары Украіны

З 24 лютага па 4 снежня ва Украіне загінулі 6702 мірныя жыхары — такія апошнія даныя бюро Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Фота: AP

Параненыя, па падліках ААН, 10479 мірных грамадзян. Сярод забітых — 424 дзіцяці, сярод параненых — 775 дзяцей.

За лістапад, паводле звестак ААН, загінулі 162 мірныя жыхары Украіны, у тым ліку 11 дзяцей, а параненыя былі 526 (у тым ліку 32 дзіцяці).

На тэрыторыях, якія знаходзяцца пад кантролем украінскіх уладаў і арміі, у лістападзе загінулі 134 і раненні атрымалі 446 мірных жыхароў.

Прычына смерцяў і раненняў у пераважнай большасці выпадкаў — абстрэлы і бамбёжкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера