Знайсці
06.12.2022 / 14:40РусŁacБел

Польшча ўнесла змены ў парадак атрымання віз. Хто зараз зможа падацца на візу

1 снежня быў апублікаваны праект пастановы міністра замежных спраў Польшчы аб унясенні змен у пастанову аб выдачы нацыянальных віз замежнікам, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны.

Цэнтр беларускай салідарнасці паведамляе, што гэтым праектам прадугледжана, што прыём заяў на атрыманне гуманітарнай візы і візы для кіроўцаў-міжнароднікаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча будзе падоўжаны да 31 сакавіка 2023 года.

Што зменіцца?

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і Украіны, якія заехалі на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на падставе візы Poland.Business Harbour, змогуць хадайнічаць аб выдачы гуманітарнай візы на тэрыторыі Польшчы.

Адмяняецца таксама патрабаванне, згодна з якім заявы могуць падаваць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія з-за пагрозы рэпрэсій, або пераследу, або па меркаваннях бяспекі не могуць вярнуцца ў краіну свайго грамадзянства.

Хто зараз зможа падаць заяву на атрыманне гуманітарнай візы міністру замежных спраў на тэрыторыі Польшчы?

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на дзень падачы заявы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе дзеючай гуманітарнай візы.

Грамадзяне Беларусі, якія

а) прыбылі на тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў перыяд з 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Украіны ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі, якія адбываюцца на яе тэрыторыі, і

б) непасрэдна перад 24 лютага 2022 года легальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны.

Грамадзяне Украіны і Беларусі, якія заехалі на тэрыторыю Польшчы на падставе нацыянальнай візы з паметкай Poland.Business Harbour.

Пастанова ўступае ў сілу на наступны дзень пасля яго афіцыйнага апублікавання.

На сённяшні дзень, 6 снежня, праект знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829