Знайсці
06.12.2022 / 22:301РусŁacБел

У Навагрудку адкрыецца выстава старадаўніх абразоў, якія належаць мясцовым жыхарам

17 снежня ў рыма-каталіцкай парафіі святога Архангела Міхаіла ў Навагрудку адбудзецца адкрыццё экспазіцыі сярэднявечных абразоў Навагрудчыны, паведамляе Catholic.by.

Касцёл святога Архангела Міхаіла ў Навагрудку

Абразы належаць розным сем’ям з Навагрудка і ваколіц, якія згадзіліся на некаторы час пазычыць гэтыя іконы на публічную экспазіцыю і ўшанаванне.

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 17 снежня ў 19:00 у парафіяльным доме пры касцёле святога Архангела Міхаіла.

Яму будуць папярэднічаць святая імша і канцэрт арганнай і духоўнай музыкі ў выкнанні ансамбля салістаў «Амадэй», прысвечаны Багародзіцы Марыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Грышка /адказаць/
07.12.2022
Перад гэтымі абразамі, калі ласка, памаліцеся Богу за свабоду Беларусі й будучыню беларускага народу, мовы, культуры й спадчыны, якой пагражае цяперашні антыбеларускі рэжым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930