Знайсці
07.12.2022 / 17:092РусŁacБел

Самы «моцны» і самы «слабы» пашпарты ў свеце — азіяцкія

Кампанія Arton Capital, якая традыцыйна складае штогадовыя рэйтынгі пашпартоў свету, назвала самым «моцным» у свеце ў 2022 годзе пашпарт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Уладальнікі гэтага пашпарта могуць наведваць без візы 121 краіну і рабіць візу па прыбыцці ў 59 дзяржавах. Віза грамадзянам ААЭ патрабуецца толькі для 18 краін. Летась Эміраты таксама былі лідарам рэйтынгу.

Другое месца падзялілі Германія, Швецыя, Фінляндыя, Люксембург, Іспанія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Аўстрыя, Швейцарыя і Паўднёвая Карэя. Грамадзянам гэтых дзяржаў візы патрэбныя ў 25 краін.

Далей ідуць пашпарты Даніі, Бельгіі, Партугаліі, Нарвегіі, Польшчы, Ірландыі, ЗША і Новай Зеландыі. Загадзя рабіць візу іх уладальнікам даводзіцца для наведвання 26 краін.

Беларускі пашпарт у гэтым рэйтынгу найгоршы сярод еўрапейскіх краін, калі не лічыць Азербайджана і Арменіі. Беларусы, паводле інфармацыі Arton Capital, могуць наведваць без візы 43 краіны і рабіць візы па прыбыцці ў 47-мі. А вось для наведвання 108 дзяржаў спатрэбіцца загадзя адкрытая віза. 

У нашых суседзяў пазіцыі значна лепшыя — ва Украіны адпаведна 54-51-53, у Расіі — 78-45-75.

Апошні ў спісе — пашпарт Афганістана, па ім бязвізавы ўезд дазволены толькі ў пяць краін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.12.2022
Азербайджан і Арменія геаграфічна знаходзяцца ў Азіі.
1
адастра/адказаць/
07.12.2022
Гео, як і Ізраіль, але...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера