Знайсці
08.12.2022 / 08:413РусŁacБел

ISW: Пуцін рыхтуе Расію да доўгай імперыялістычнай вайны

У сваёй чарговай зводцы Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) аналізуе апошні выступ прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на пасяджэнні Рады па правах чалавека ў сераду.

У ім прэзідэнт Расіі заявіў, што «спецыяльная ваенная аперацыя» (так Крэмль называе вайну супраць Украіны) — гэта «працяглы працэс», і яго вынікам павінна стаць набыццё новых тэрыторый. «Пуцін правёў выгадныя паралелі паміж сабой і расійскім царом Пятром I, адзначыўшы, што цяпер Расія кантралюе Азоўскае мора, за якое таксама ваяваў Пётр Вялікі», — кажуць амерыканскія эксперты.

«Згадка расійскай імперскай гісторыі адкрыта пазіцыянуе цяперашнія мэты Пуціна ва Украіне як відавочна імперыялістычныя і ўсё яшчэ максімалісцкія, — сказана ў зводцы. — Пуцін рыхтуе ўнутраную расійскую аўдыторыю да доўгай стамляючай вайны ва Украіне, якая патрэбна для захопу новых ўкраінскіх тэрыторый».

Акрамя таго, амерыканскія эксперты звяртаюць увагу на першае за апошнія тры тыдні прымяненне ва Украіне дронаў іранскай вытворчасці «Шахед». Украінскія вайскоўцы заявілі, што войска РФ зноў выкарыстала іх у ноч на сераду для ўдараў па некалькіх гарадах, у тым ліку Дняпры, Кіеўскай, Палтаўскай, Жытомірскай і Запарожскай абласцях.

«Расійскія сілы, верагодна, мадыфікавалі дроны для прымянення ва ўмовах больш халоднага надвор'я і, хутчэй за ўсё, у бліжэйшыя тыдні ўсё часцей будуць іх выкарыстоўваць для ўдараў па ўкраінскай крытычнай інфраструктуры», — пішуць у сувязі з гэтым эксперты ISW.

Раней украінскія ваенныя меркавалі, што Расіі прыйшлося прыпыніць выкарыстанне дронаў іранскай вытворчасці, паколькі яны не прыдатныя да выкарыстання ў халоднае надвор'е. Цяпер, верагодна, арміі РФ удалося вырашыць гэтую праблему.

«ISW раней паведамляў, што расійскім вайскоўцам даводзіцца ўсё больш спадзявацца на вырабленыя ў Іране сістэмы з-за вычарпання арсенала расійскай высокадакладнай зброі», — пішуць эксперты амерыканскага інстытута.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28
1
Мойша/адказаць/
08.12.2022
Чамусці гэта бачыў спадар Зянон і палітыкі Польшчы, Літвы і Украіны ў нулявых калі абралі пуціна і зусім не бачылі ці не жадалі бачыць заходнія вялікія "мужы". Што гэта, блізарукасць тых, хто скончыў гарварды, кемрыджы ды сарбоны ці крывадушнасць і двайныя стандарты?
0
Яке воно кончене/адказаць/
08.12.2022
Які агідны твар!
0
Галя/адказаць/
08.12.2022
Гэта крамлёўскія мары. У рэальнасці раз на пару месяцаў ВСУ праводзіць аперацыі па вызваленні вялікіх плошчаў. 60% ужо звольнена, астатнія звальняцца да канца будучага года. За пуцінскімі словамі хаваецца іншае, - колькасць будучых мабілізантаў, Бо для працяглай вайны трэба шмат жывой сілы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930