Знайсці
08.12.2022 / 09:40РусŁacБел

Вясновец Уладзь Лабковіч з-за кратаў: Хутка пачнецца новы этап на маім шляху

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзь Лабковіч даслаў на волю вестачку.

«Адасік намаляваў мне малюнак вялікага сіняга чалавека, які, як дух, мусіць мяне бараніць. У кожнага павінен быць свой анёл-ахоўнік. Вось і ў мяне ёсць такі.

У мяне нічога асаблівага не адбываецца. Вельмі чакаю, як і заўсёды, лісты ад маці і Ніны. Хутка пачнецца новы этап на маім шляху.

Я так стаміўся і такая апатыя. Зноўку вярнуліся вельмі моцныя галаўныя болі. А так здароўе больш-менш добра. Кожны дзень пішу лісты і вельмі спадзяюся, што яны не згубяцца, што дойдуць».

Нагадаем, нядаўна Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць вясноўцаў. Дата суда пакуль не прызначаная. 

Падтрымайце Уладзя пасылкамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера