Знайсці
08.12.2022 / 10:01РусŁacБел

У Севастопалі новая атака беспілотніка

У Севастопалі дзяжурны карабель Чарнаморскага флоту збіў беспілотнік над акваторыяй мора, паведаміў прызначаны Масквой губернатар Міхаіл Разважаеў.

Іншых падрабязнасцяў пра здарэнне ён не прывёў.

Раней жыхары Севастопаля паведамлялі аб гучных гуках выбухаў.

Гэта не першы падобны інцыдэнт. У канцы кастрычніка Расія абвінаваціла Украіну ў «масіраваным нападзе» беспілотнікаў на Чарнаморскі флот у Крыме. Пасля гэтага Масква часова прыпыняла свой удзел у «збожжавай угодзе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера