Знайсці
08.12.2022 / 11:495РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі. Палітычных ён не закране.

Раней паведамлялася, што прадугледжваецца вызваліць ад розных відаў пакаранняў 4545 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1,6 тыс. (з іх 10 непаўналетніх), з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2445.

Акрамя таго, мяркуецца скараціць тэрмін пакарання на 1 год 3950 асуджаным, з іх 2,5 тыс. асоб, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых установах, 350 — у папраўчых установах адкрытага тыпу, 1,1 тыс. — у крымінальна-выканаўчых інспекцыях.

Раней паведамлялася, што законапраект не закране палітычных зняволеных — беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, а таксама тых, каго прызналі вінаватымі па злачынствах, звязаных з «экстрэмізмам і тэрарызмам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
0
Karlsslonchik/адказаць/
08.12.2022
Гаўляйтар Й на далей будзе катаваць беларусаў. Бракуе мест у турмах для Людзей. Мы павінны ўсё Й ўсіх памятаць, бо мы людзі Кнігі.
0
Арнольд/адказаць/
08.12.2022
бык на вяроўцы, па ходу да гэтага і імкнуцца
0
Бервяно/адказаць/
10.12.2022
У вельмі страшны час жывем, таму што толькі шумець гэта мала! Патрэбны былі актыўныя дзеянні! Украінцы замест кветак сваіх амапаўцаў каштавалі кактэйлямі молатава! Каб у нас так было, то і нам бы дапамог захад. Але ж мірны пратэст казалі яны, мы ж закон не парушаем, казалі яны!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930