Знайсці
08.12.2022 / 12:071РусŁacБел

Колькасць карупцыйных злачынстваў у краіне вырасла, але Генпракуратура лічыць гэта сваім поспехам

Штогод у Беларусі рэгіструецца ад паўтары да дзвюх тысяч карупцыйных злачынстваў. Колькасць выяўленых такіх злачынстваў павялічылася ў 2022 годзе ў параўнанні з мінулым годам амаль на 35%. Такія даныя прывёў Ігар Грэйба, начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на лічбы, Генпракуратура не лічыць, што карупцыі ў Беларусі стала больш.

«Гэта не азначае, што краіну накрыла хваля карупцыі. У гэтым выпадку варта казаць аб павышэнні эфектыўнасці работы па выяўленні супрацьпраўных дзеянняў», — лічыць Грэйба.

Самыя карупцыйныя сферы, па даных Генпракуратуры, — сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва, транспарт, гандаль, адукацыя. Тут была выяўлена найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў.

Шкода ад іх склала 19 млн рублёў, яна кампенсаваная напалову. Астатняе дазволіць пакрыць арышт на маёмасць.

Удзельная вага карупцыйных злачынстваў у агульнай структуры злачыннасці, па даных Генпракуратуры, складае каля 2%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Круць верць/адказаць/
08.12.2022
НН, пастаўце калі-ласка на навіны ванітуючы смайлік
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930