Знайсці
08.12.2022 / 13:3915РусŁacБел

У Беларусі разгледзяць пытанне транслітарацыі ў геаграфічных назвах з выкарыстаннем рускай мовы

У Беларусі будзе разгледжана пытанне транслітарацыі ў геаграфічных назвах вуліц і населеных пунктаў з выкарыстаннем рускай мовы, паведаміў сёння кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

«Будзе разгледжана пытанне транслітарацыі ў геаграфічных назвах вуліц і населеных пунктаў з выкарыстаннем рускай мовы. Цяпер паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні, і мы вырашылі разгледзець яго і ўнесці яснасць, як далей выкарыстоўваць рускую мову ў назвах вуліц, населеных пунктаў, у транспарце», — падкрэсліў Ігар Сергеенка, выступаючы перад Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыіі.

Таксама ён заявіў, што помнік народнаму адзінству павінен знаходзіцца ў цэнтры Мінска.

«На сённяшнім мерапрыемстве будуць разгледжаны некалькі пытанняў. Першае з іх — гэта вынікі комплекснай праверкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Была створана рабочая група, у якую ўвайшлі спецыялісты з розных сфер. Ставілася мэта ацаніць навуковы патэнцыял нашага Інстытута гісторыі як галаўной арганізацыі даследчай дзейнасці», — сказаў Ігар Сергеенка. На мерапрыемстве плануецца разгледзець, як задзейнічаецца навуковы патэнцыял, як рыхтуюцца кадры вышэйшай кваліфікацыі ў Інстытуце гісторыі НАН. Гэты інстытут з'яўляецца каардынуючай структурай у сферы гістарычнай палітыкі Беларусі», — заявіў Сергеенка.

Пазней БелТА выдаліла паведамленне пра пытанне транслітарацыі са свайго сайта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
57
0
злы/адказаць/
08.12.2022
робяць усё, каб Мінск нельга было адрозніць ад Смаленкска. Здраднікі народу.
0
AlexxelA/адказаць/
08.12.2022
дзіда, імя той грамадзянкі ў Горадні добра вядомае. Яна ў сваім ТГ-канале якраз хвалілася пра гэта, і пра незразумелую ёй мову, прыдуманую ў пач. 20 ст. палякамі.
0
Лепей ня будзе, будзе толькі горш/адказаць/
09.12.2022
Дачакаемася, ня цешце сябе марнымі спадзяваннямі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930