Каментары да артыкула
У Беларусі разгледзяць пытанне транслітарацыі ў геаграфічных назвах з выкарыстаннем рускай мовы
313
Дачакаемася/адказаць/08.12.2022
Магільшчыкі краіны. Але век так не будзе. Рана ці позна іншай уладзе паступяць звароты грамадзян адносна вашых далейшых лёсаў.
120
Lićvin/адказаць/08.12.2022
А чаму з расейскай?
Хай адразу з кітяйскай робяць транслітэрацыю, сэнс з расейскай калі хутка да Ўрала будзе афіцыйнай украінская? 8-)
161
Паляшук/адказаць/08.12.2022
Верагодна, мова муляе вочы акупантам падчас перасоўвання паміж палігонамі. Ці мясцовыя калабаранты ніяк не звыкнуцца да Беларусі ці ўжо нават Белоруссіі. Седзячы на фінансавых плынях з Масквы, быць Северо-Западным краем зручней. Але калі прыбраць усё беларускае з візуальнай і публічнай прасторы, зрабіць, як вы любіце, чысценька, акуратненька, залажыць усё ісцінно русской плітачкай і замаляваць у трыкалоры Ўласава ці стужкі Лугандона, то нахрана вы, недалёкія, Крамлю? Цалкам зрусіфікаваны край з ужо ўведзеным з вашага радаснага дазволу вайсковым кантынгентам - гэта фактычна вобласць рашкі, куды больш бяспечна паставіць свайго губернатара.
Уявіце, Міша Бабіч, каторага вы з калькулятарам пад бокам пад смех з МЗС (тады яшчэ- МЗС, а цяпер - Белорусскій отдел МІД РФ) выкінулі з краіны... дык гэты Міша на Т-90 прыязджае ў Дразды і з нагі адчыняе дзверы ды закідвае боты на стол. Карціна маслам. І пачалі вы, дурні, да такога сцэнару рухацца ў 1995, працягнулі з падпісаннем "дарожных мапаў" і ўводам войска. Цяпер завяршыце астатнімі штрыхамі па русіфікацыі Беларусі для новых гаспадароў. Ідыёты самые настаяшчые.
Адна просьба: мацуйце указальнікі з рускімі назвамі мацней, вам на іх яшчэ вісець.
150
AlexxelA/адказаць/08.12.2022
Рукі прэч ад беларускай мовы, здраднікі! Чамадан-вакзал-і па накірунку рускага карабля!
110
Оруэлл/адказаць/08.12.2022
Господи, лукашисты (лукашенковцы), уже, на "научной" основе, всё отранслитерировали.
Им мало полуночных (пауночных), будавников, чигуночников и т.д. и т.п. названии, где изменён смысл и отсутствует здравый смысл ???
Исходя из их логики, надо запретить слова Беларусь, белорус, белорусское и всё, что связано с ними.
Отказаться от названия страны, паспорта этой страны, гражданства этой страны, тогда всё будет логично и со смыслом, если смотреть на их сумасшедшие действия на государственном уровне.
140
Грышка /адказаць/08.12.2022
Лукашэнкаўцы хварэюць на гэтую паталогію: беларусафобію — дэфіцыт беларускае самапавагі й беларускага патрыятызму, наркаманія ад савецкай русіфікацыі зь мёртвага камуністычнага мінулага.
111
Оруэлл/адказаць/08.12.2022
P.S. Очень похоже, что приступили к формированию последнего, недостающего признака сформировавшегося фашизма в виде -
ИНОЯЗА .....
80
Чыво-чыво? /адказаць/08.12.2022
"транслітарацыі з выкарыстаннем рускай мовы." гэта ў сэнсе як... , па нашаму патлумачце хто?...
170
Галя/адказаць/08.12.2022
Такімі рэчамі могуць займацца толькі калабаранты.
110
Проста жыхар/адказаць/08.12.2022
Калі яны усё ж прыбяруць з тапонімаў спрошчаную афіцыйную лацінку ад НАН РБ, то потым, па аднаўленні дзяржаўнасці, варта будзе вяртацца ўжо да клясычнага варыянту, з пазначэннем мяккасці і літарай Ł.
90
дзіда/адказаць/08.12.2022
Цяпер паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні
======================================
Колькі можна прыплятаць нейкіх міфічных грамадзян? Звычайная русіфікацыя пад шыльдай "по просьбам трудящихся". Хто з беларусаў карыстаецца англамоўнымі картамі для паездак па Беларусі? Адказ - ніхто! Наўпрост трэба зрабіць так, як ў Расеі, каб не было розніцы паміж Расеяй і Беларуссю, каб забыліся што беларуская мова наогул існуе.
70
Алек. Ру/адказаць/08.12.2022
Калі ж яны супакоіцца? Калі спыняцца ў забойстве беларускай мовы? Яна ўжо ледзь дыхае пад тушай самі ведаеце каго... А звароты грамадзян... Амаль веру, бо самі ведаеце хто моцна паспрыяў нянавісці тутэйшых да мовы...
100
злы/адказаць/08.12.2022
робяць усё, каб Мінск нельга было адрозніць ад Смаленкска. Здраднікі народу.
50
AlexxelA/адказаць/08.12.2022
⤷дзіда, імя той грамадзянкі ў Горадні добра вядомае. Яна ў сваім ТГ-канале якраз хвалілася пра гэта, і пра незразумелую ёй мову, прыдуманую ў пач. 20 ст. палякамі.
00
Лепей ня будзе, будзе толькі горш/адказаць/09.12.2022
⤷ Дачакаемася, ня цешце сябе марнымі спадзяваннямі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера