Знайсці
08.12.2022 / 14:47РусŁacБел

У справе актывістаў незалежных прафсаюзаў абвешчаны перапынак да 12 снежня

У судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам абвешчаны перапынак да панядзелка, 12 снежня, піша «Вясна».

У Мінскім гарадскім судзе 6 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы трох прафсаюзных актывістаў. Іх абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінаваўца — пракурор Раман Бізюк.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. На пасяджэнні 6 снежня, пасля агалошвання абвінавачання, вывучаліся пісьмовыя матэрыялы справы.

Тым часам прызначаная дата суда над яшчэ трыма актывістамі незалежных прафсаюзаў. Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча і Ірыну Бут-Гусаім пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 20 снежня. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера