Знайсці
08.12.2022 / 15:27РусŁacБел

Жыхарка Гомеля збегла ад палітычнага прысуду. Яе паручальнікаў пакаралі вялікімі штрафамі

У Гомельскім абласным судзе 26 кастрычніка разглядалася крымінальная справа Алены Кравец, абвінавачанай у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Васіль Бягун, паведамляе «Гомельская вясна».

На стадыі папярэдняга следства па хадайніцтве знаёмых і сваякоў абвінавачанай была абраная мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва. У той жа дзень паручыцелі азнаёміліся пад роспіс з наступствамі, прадугледжанымі ў дачыненні да іх у выпадку невыканання абвінавачанай абавязку аб яўцы па патрабаванні органаў крымінальнага пераследу і суда.

Па заканчэнні судовага следства і выступленні дзяржаўнага абвінаваўцы ў спрэчках суд абвясціў перапынак. На наступнае пасяджэнне 31 кастрычніка абвінавачаная Кравец не з'явілася, адвакат таксама не ведаў пра прычыны яе адсутнасці.

Тады абвінавачанне запрасіла для Алены пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

У развіццё падзей пастановай суддзі Гомельскага абласнога суда Алена Кравец была абʼяўлена ў вышук, мера стрымання ёй змененая на заключэнне пад варту.

А па патрабаванні пракуратуры следчы склаў у дачыненні да дваіх паручыцеляў пратаколы і сабраў неабходныя матэрыялы, якія былі накіраваныя ў суд для разгляду.

З улікам пазіцыі пракурора, пастановай суда Цэнтральнага раёна Гомеля на 57-гадовую С. накладзена грашовае спагнанне ў памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў), а на 66-гадовага Ф. — 120 базавых велічынь (3 840 рублёў).

Алену Кравец першапачаткова затрымалі 26 ліпеня непасрэдна на працоўным месцы. Тады яе адпусцілі на наступны дзень і прысудзілі штраф па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). А 4 жніўня Алену зноў затрымалі, ужо ў межах крымінальнай справы.

Мужа Алены Кравец таксама выклікалі ў Следчы камітэт, дзе сцвярджалі, што ён таксама перасылаў жонцы забароненую інфармацыю. Але нічога падазронага ў яго тэлефоне так і не знайшлі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
33
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930