Знайсці
08.12.2022 / 17:065РусŁacБел

Аквапарк «Лебядзіны» запэўніў, што прусакоў у іх больш няма

У лістападзе з'явілася інфармацыя, што ў аквапарку «Лебядзіны» поўна прусакоў. Карыстальнікі ўстановы не толькі пра гэта гаварылі, але і прадставілі фота. Кіраўніцтва аквапарку мусіла на гэта рэагаваць і цяпер паведаміла, што праблема з насякомымі ўжо паспяхова вырашана, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

«Інсектыцыдная апрацоўка ў гэтым месяцы была два разы. Праводзілася цэнтрам прафілактычнай дэзынфекцыі ў два этапы, 21 і 28 лістапада адпаведна. У агульнай колькасці было апрацавана 28 тыс. кв. м плошчы», — расказала спецыяліст па сувязях з грамадскасцю і рэкламных камунікацыях аквапарку Надзея Макарэня.

Раней у дачыненні да кампаніі, якая валодае аквапаркам, былі пачатыя адміністрацыйныя працэсы з-за парушэнняў санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Таму яны мусілі падысці да справы максімальна сур'ёзна.

«Для падбору найбольш эфектыўнага сродку дэзынсекцыі спецыялісты адлоўлівалі насякомых, пазней у лабараторыі ў ходзе аналізаў высвятлялі, які сродак акажацца самым дзейсным у барацьбе са шкоднікамі», — адзначыла Макарэня. 

«Спецыялісты агледзелі ўвесь комплекс. Ацанілі, як праводзіцца ўборка памяшканняў, апрацоўка абсталявання і г. д. Пасля паўторнай праверкі насякомых і слядоў іх жыццядзейнасці выяўлена не было», — адзначае агенцтва «Мінск-Навіны».

Чытайце таксама:

Мінчукі прыйшлі ў аквапарк і знайшлі пад сваімі лежакамі нешта агіднае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.12.2022
А русакі?
0
Англосакс/адказаць/
09.12.2022
ром, Вывучай чалавечую мову, беларускую!)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
А колхозники?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера