Знайсці
08.12.2022 / 17:455РусŁacБел

У Іране пакаралі смерцю першага чалавека, асуджанага за пратэсты

У Іране пакаралі смерцю першага ўдзельніка восеньскіх пратэстаў, перадае Бі-бі-сі са спасылкай на іранскія дзяржаўныя СМІ. 23-гадовага Махсена Шэкары павесілі зранку ў чацвер.

Рэвалюцыйны суд прызнаў Махсена Шэкары вінаватым у «варожасці супраць Бога». Паводле абвінавачвання, 25 верасня актывіст блакаваў галоўную дарогу ў Тэгеране і параніў мачэтэ члена грамадзянскай міліцыі «Басідж».

Сам Махсен Шэкары заявіў, што гэта быў «паказальны суд без якой-небудзь належнай прававой экспертызы». Ён абскардзіў прысуд у Вярхоўным судзе, але безвынікова.

У іранскіх СМІ паведамляецца, што да смяротнай кары за ўдзел у пратэстах асуджаныя яшчэ дзесяць чалавек.

Падставай для восеньскіх пратэстаў па ўсім Іране стала смерць у выніку збіцця сілавікамі 22-гадовай дзяўчыны Махсы Аміні, абвінавачанай у «няправільным» нашэнні хіджаба. Падчас пратэстаў загінула некалькі соцень чалавек, тысячы былі затрыманыя. У падтрымку пратэстаў выказваліся многія вядомыя ў Іране і свеце грамадзяне гэтай краіны.

Чытайце таксама:

Пляменніцу аяталы Хаменеі арыштавалі пасля таго, як яна заклікала замежныя ўрады разарваць сувязі з Тэгеранам

Іранскія баскетбалісткі знялі хіджабы ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі супраць кіроўнага рэжыму

«У Іране сістэма ўстойлівая, бо там няма манаполіі на ўладу». Усходазнаўца расказаў, ці могуць пратэсты перамагчы і як збудаваная гэтая ўнікальная палітычная сістэма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
33
09.12.2022
Кот Леопольд, такія як вы будавалі камунізм. Я хіба казаў што рабіць?? Гэта толькі чарговы доказ сярод тысячы доказаў што схема з санкцыямі не працуе. Што рабіць Ірану ці з Іранам? Мне ўсе роўна, я не іранец але бачу што зрабілася з Беларуссю і што зробіцца яшчэ, а адэпты санкцый будуць разводзіць рукамі. Тыя хто ўладкаваўся на захадзе, ім ужо ўсё роўна што будзе з краінай і хто тут будзе ладзіць свае парадкі, дзякуючы ім.
1
Finally79/адказаць/
09.12.2022
Кіт, Не надо тут перепечатывать методички кгб.

Если б не было эффекта от санкций, лукашысты бы не скулили на каждой углу об их "пользе". Простым людям что с санкциями, что без санкций одинаково херово. За 25 лет "па пяццот" так и не получается. А хунте это добавляет головной боли и сокращает жизнь. Так что санкции хунтёнышам только на пользу.
09.12.2022
Finally79, я вам скажу па шчырасці ім пофіг, яны з такім ажарам будуюць рускі свет і ім відно што п... у якім абутку хадзіць. І галоўнае што ажар гэты узнік у адказ на дзеянні неверагодных грамадзян і таму так я вінавачу ціханоўскую і кампанію. Адзінае што можазамарозіць іх ажар гэта ўмова аднаўлення стасункаў і зробку грошаў. Але калі для вас галоўнае гэта перамога любым коштам як для тых камуністаў то наперад працягвайце ботамі ўбіваць лукашэнку пад расею. Хутка мае даражэнькія ўжо вельмі хутка замест стапой Беларусі паўстане новы СЗК( северо-западный край
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930